юнацтва, -а, н.
1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць.
Гады юнацтва.Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця - сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць. Купала.
2. зб. Юнакі.
// Маладыя людзі абодвух полаў.
Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану. Хведаровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць