1. Звязаны з заканадаўствам, прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем.
Юрыдычнае пытанне. Юрыдычны доказ. Юрыдычная практыка. □ Пакуль школа не была яшчэ здадзена, Лабановіч адчуваў пад нагамі нейкі юрыдычны грунт, меў законную падставу заставацца там. Колас.
// Звязаны з вывучэннем і навуковай распрацоўкай правазнаўства, юрыспрудэнцыі.
Юрыдычная адукацыя. Юрыдычны факультэт. Юрыдычная тэрміналогія.
2. Такі, які мае афіцыйнае, фармальнае права на што-н.
Юрыдычны ўладальнік.
3. Які мае адносіны да юрыста, складаецца з юрыстаў.
Юрыдычная грамадскасць.
○ Юрыдычная асоба гл. асоба.
Юрыдычная кансультацыя - установа з калегіі адвакатаў для аказання юрыдычнай дапамогі насельніцтву і растлумачэння дзеючага заканадаўства.
Юрыдычны акт - рашэнне дзяржаўнага органа, якое ўстанаўлівае пэўныя правы і абавязкі грамадзян, калектываў, арганізацыій, ажыццяўленне якіх забяспечваецца дзейнасцю дзяржаўнага апарату і судоў.
[Ад лац. juridicus - судовы.]
Паведаміць пра недакладнасьць