юшка,
юшка1, -і, ДМ юшцы; Р мн. юшак; ж. Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.
Маці.. стаяла ля прыпечка і зачыняла ў коміне юшкі, каб пайшоў дух на выстуджаную за ноч хату. Капыловіч. Каб не здарылася бяда, вокны і юшкі ў коміне перад навальніцай зачыняюць. Грамовіч.
юшка2, -і, ДМ юшцы, ж.
1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Увечары, калі прыехаў з горада Шыковіч, яны палілі свой касцёр і на агні варылі юшку; Яраш з сынам паспелі налавіць рыбы. Шамякін.
2. Поліўка (у 1 знач.).
Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.
3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча! З нар.
4. перан. Разм. Кроў.
[Чалавек:] - Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.
Пусціць юшку гл. пусціць.

Паведаміць пра недакладнасьць