Калі мазур ехаў на кірмаш, дык агуркі абіраў (ды еў), а калі ехаў зь кірмашу, дык шалупіны падбіраў (ды еў). — 1. Гэтак высьмейваюць ганарыстасьць мазураў.
2. Высьмейваюць таго, хто ня ўмее кіраваць сваімі запасамі, ня думае аб заўтрашнім, а жыве толькі сяньняшнім днём.