цікаўны, схільны да ведаў, дасціпны, дапытлівы.

вушлы прым. 'дасціпны, разумны' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
дапытлівы прым. — Чэрв., Мсцісл. (Шатэрнік, Юрчанка),
дасужы прым. 'занадта цікаўны' — Мсцісл., Смален. р. (Мат. апыт., Дабравольскі),
дахадны прым. — Дзярж. (НС),
дасціпны прым. — Дзярж., Валож. (НС, Станкевіч),
зацікаўлены прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
знайда ж. 'цікаўная і хітрая жанчына' — Карэл. (Мат. дыял. сл.),
хітруння ж. — Мсцісл., Чач., Кобр. (Юрчанка, ЖНшС, Мат. апыт.),
цікаўка ж. — Лоеў. (Янкова),
цікаўлівы прым. — мясц. (Насовіч),
цікавы прым. 'такі, што цікавіцца' — Віц. р., Чэрв., Бар., Лаг., Зах.-бран. р. (ДСБ, З нар. сл., Шатэрнік, Каспяровіч, Варлыга, Растаргуеў).

Паведаміць пра недакладнасьць