надакучлівы, які дакучае, назаляе, не дае спакою.

дакучнік м., дакуччыца ж. — мясц. (Насовіч),
дакука м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
дакучны прым. — мясц. (Насовіч),
дакушны прым. — мясц. (НЛГ),
дакутлівы прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
ад'яда м. і ж. неадабр. — Уздз., Віл., Валож., Зэльв. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Сцяцко),
надаяда м. і ж. груб. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
пераяда м. і ж. — Слон. (Сл. Гарадз.),
уядны прым. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
надаедны прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
назола ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч),
зала м. і ж. — Ушацк. (ЖНС),
назалелы прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
звяга м. і ж. перан. — цэнтр. з. (СЦБ, Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Насовіч, Станкевіч),
звяга м. і ж. — Бабр. (ЛАБНГ),
з'яга м. і ж. — Пін. (ЖС, ЖНС),
жвяга м. і ж. — Слон. (ЖНС),
звягала м. і ж. — Лаг. (Варлыга),
звяглівы прым. — Бабр., Чэрв., Чач., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Станкевіч, Растаргуеў, Мат. апыт.),
нуда м. і ж. — Жытк. (ТС),
занудзісты прым. — мясц. (НЛГ),
прывязлівы прым., прывязны прым. — мясц. (Станкевіч),
надалізоны прым. — Браг. (З нар. сл.),
абрыднік м., абрыдніца ж. неадабр. — усх.-маг. р., Лаг., Зэльв. (Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Сцяцко),
абрыдлы прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
агідлівы прым. — Зах.-бран. р. (Дабравольскі, Насовіч),
прыставака м. і ж. — Астр., Гл. (Сл. Гарадз., Янкоўскі),
мельмецень м. — Петр. (ЛАБНГ),
прыскепа ж. — Бял. (Яўсееў),
нэтра ж. узмацн. — Драг. (З нар. сл.),
слата м. і ж. — Берасц., Пін., Драг. (ДСБ, НЛ, Мат. апыт.),
мара м. і ж. — Пін. (НЛ, Насовіч),
зудлівы прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
жудлівы прым. — Паст. (СПЗБ),
жузнівы прым. — Шчуч. (СПЗБ),
ачамера м. і ж. ачамярэлы прым. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
кась м. і ж., накась м. і ж., — Бял. (Яўсееў),
жварыга м. — Іван. (НЛ),
жвінда м. — Гарадз. (Цыхун),
коўлак м. — Драг. (НЛ),
нахаба ж. — Светл. (Мат. дыял. сл.),
наругень м. — Лаг. (Варлыга),
слявяда м. і ж. — Карэл. (Мат. Гарадз., З нар. сл.),
назырны прым. — Астр. (Мат. Гарадз.),
пляндзівы прым. — Маг. (Мат. Маг.),
перарэза м. і ж. 'назойлівы да немагчымасці' — Чэрв. р. (Шатэрнік, Станкевіч),
зануда м. і ж. 'непрыемны, надакучлівы чалавек' — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
агазны прым., агазлівы прым. 'надакучлівы, сваволя' — віц.-маг. г. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць