сварлівы, схільны да сварак, спрэчак.

сварлівы прым. — Жытк., Чач. (ТС, Мат. апыт.),
сварыбаба м. і ж. — Шчуч. (Сл. Городз.),
заяда ж. неадабр. — Нясв. (Мат. мен.-мал.),
з'ядуха м. і ж., ззядуха м. і ж. — Гарадз. р. (СРЛГ),
звягун м. — мясц. (Станкевіч),
звяглівы прым. — віц.-маг. г., Чэрв. р., Смален. р. (Каспяровіч, Шатэрнік, Дабравольскі),
звянглівы прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
брахала м., брахуння ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч),
брахлівы прым. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч),
грынза м. і ж. — Пруж. (ДСБ),
перагрызак м. і ж. лаянк. — мясц. (Насовіч),
грызлівы прым. — мясц. (Станкевіч),
згрызлівы прым. — Вілен. р. (СПЗБ),
гырканнік м., гырканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
бухціла (пра сварлівага і бурклівага мужчыну) м. — Бял. (Яўсееў),
бузацёрша ж. — Бял. (Яўсееў),
костра м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
кастрывіца ж. лаянк. — Смален. р. (Дабравольскі),
піла м. і ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
лататэрка ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
масталыга ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў).

Паведаміць пра недакладнасьць