злодзей, той, хто крадзе.

злодзей м., зладзей м. — агульн. (СЦБ, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Шатэрнік),
зладзюга м. і ж. лаянк. — агульн. (СЦБ, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Шатэрнік),
зладзіна м. — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
хапэц м. — Стол. (ТС),
кулыч м. — Пін. (ЖНС),
даўгарукі прым. — Бял. (Мат. дыял. сл.),
рукаты прым. — паўдн.-усх. з. (Мат. Гом., Мат. апыт.),
рукасты прым. — Пух. (Мат. мен.-мал., Насовіч),
ухват м. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
тарбахват м. — Лаг. (Варлыга),
жулік м. — усх.-маг. р., Чач., Карм., Мёр., Жлоб., Берасц. (Мат. Гом., ЖНС, З нар. сл., Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць