Асабовасць,

1) (personality), аб'ектыўны аспект асобы, перадусім сукупнасць яе адметных, непаўторных рысаў; тое, што робіць індывіда асобаю, унікальным суб'ектам, адметным ад іншых людзей;

2) (me), у тэорыі Дж.Г.Міда паняцце, якое абазначае вобраз маёй асобы вачыма іншых людзей, «я-для-іншых»; гл. таксама асабістасць, асоба, дзеяч, індывід.

Паведаміць пра недакладнасьць