Гістарыцызм (historicism), паняцце ўведзенае К.Р.Попэрам, аўстрыйска-брытанскім філосафам, логікам і метадолагам навуковага даследвання дзеля абазначэння кірунку ў сацыяльнай філасофіі, заснаванага на перакананні, што існуюць аб'ектыўныя гістарычныя законы, якія нельга змяніць дзеяннямі індывідаў, на тым, што, адкрыўшы іх, даследнік здолее прадказваць будучае развіццё чалавецтва; прадстаўнікамі таго філасафічнага кірунку, на думку Попэра, былі Плятон, Арыстотэль, Гегель, Маркс.

Паведаміць пра недакладнасьць