Група, сацыяльная група (group, social group), кожнае згуртаванне індывідаў;

група адмоўна ўпрывілеяваная (negatively privileged group), тэрмін Вэбэравай тэорыі сацыяльнай стратыфікацыі, які абазначае тых работнікаў, што могуць выконваць толькі вельмі простую работу, якая не вымагае нейкага адмысловага спрыту, таму прадстаўнікі групы надзвычай шматлікія, а гэта значыць, што яны не могуць спадзявацца на добры заробак;

група дадатна ўпрывілеяваная (positively privileged group), паняцце Вэбэравай тэорыі сацыяльнае стратыфікацыі, абазначае так званых спецыялістаў, або экспертаў, людзей, якія маюць адмысловы прафесійны спрыт (ім, як правіла, валодае небагата людзей), таму звычайна яны маюць добры даход (напрыклад, лекары, адвакаты і г.д.).

група статусная (status group), у Вэбэравай тэорыі сацыяльнай стратыфікацыі згуртаванне індывідаў, якія адрозніваюцца ад іншых людзей уласцівым толькі ім становішчам у грамадстве, а таксама адметным стылем жыцця;

група першасная (basic group), невялікая супольнасць людзей, паміж якімі існуе беспасярэдні кантакт і ўстойлівая эмацыйная сувязь.

Паведаміць пра недакладнасьць