Дынаміка, сацыяльная дынаміка (dynamics, social dynamics), паводле А.Конта, адзін з двух раздзелаў сацыялогіі (другі - сацыяльная статыка), у якім трэба вывучаць з'яву ў яе гістарычным аспекце, г.зн. тыя змены, што адбываюцца з ёю цягам часу, або даследваць адну і тую ж з'яву ў розных грамадствах; метадалагічны падыход, падобны да гістарычнага (а таксама параўнальнага) метаду і дыяхранічнага падыходу.

Паведаміць пра недакладнасьць