Дыяда (dyad), паводле Г.Зімэля, адна з істотных і элементарных формаў сацыяцыі, у якой адбываюцца вельмі разнастайныя дачыненні паміж двума індывідамі; элементарнасць формы вызначаецца тым, што два індывіды, якія складаюць дыяду, - найменшая колькасць абавязковых удзельнікаў сацыяцыі; асаблівая рыса дыяды - беспасярэднасць дачыненняў паміж індывідамі ў адрозненне ад усіх іншых формаў сацыяцыі (напрыклад, трыяды) з больш чым двума ўдзельнікамі.

Паведаміць пра недакладнасьць