Звышасабовы (supra-individual), прымета тых людскіх дачыненняў, якія страцілі беспасярэдні характар, г.зн. тых дачыненняў, што ахопліваюць болей за два ўдзельнікі; у гэткіх стасунках выяўляюцца не толькі рысы характару кожнага з удзельнікаў, але і нешта, уласцівае самім дачыненням як цэласці, у саміх удзельнікаў тых дачыненняў узнікае пачуццё, што іхныя дачыненні залежаць не ад іх, а разгортваюцца паводле нейкіх сваіх, незалежных і не зусім зразумелых для індывідаў законах.