Звышдэтэрмінаванасць (overdetermination), стан абсалютнай наканаванасці дзеянняў індывіда, усе ягоныя ўчынкі вызначаныя наперад узорамі ды правіламі, ухваленымі грамадствам; на думку крытыкаў структурнага функцыяналізму, у гэтай тэорыі грамадства з паводзінаў асобы цалкам выкасаваны валюнтарыстычны складнік, дзеяч ператвораны ў нейкі шрубок, які функцыянуе паводле законаў, накінутых яму грамадствам; ідэя, блізкая да канцэпцыі звышсацыялізаванага індывіда.

Паведаміць пра недакладнасьць