Інтэграцыя (integration), згуртаванне, з'яднанне; у структурным функцыяналізме адна з функцыянальных перадумоваў сацыяльнай сістэмы, якая забяспечвае салідарнасць, згуртаванасць грамадства; гл. таксама адаптацыя, дасягненне мэтаў, латэнтнасць, перадумовы функцыянальныя;

інтэграцыя сацыяльная (social integration), улучэнне індывіда ў грамадства, ягоная сацыялізацыя;

інтэграцыя сістэмная (system integration), задзіночанне, згуртаванне сацыяльнай сістэмы.

Паведаміць пра недакладнасьць