Інтэлектуалы (intellectuals), паняцце сацыялогіі А.Грамшы; абазначае ўсё роўна якіх людзей (неабавязкова таленавітых ці выдатных), занятых інтэлектуальнай дзейнасцю, стварэннем ідэяў і сімвалаў; гл. таксама інтэлігенцыя;

інтэлектуалы арганічныя (organic intellectuals), інтэлектуалы, якія не існуюць як незалежная група, а ёсць часткай пэўнага класа, ідэалы якога яны і выказваюць; інтэлектуалы такога тыпу ўзнікаюць тады, калі змяняецца спосаб вытворчасці, яны прапануюць новыя ідэі, якія пярэчаць традыцыі, але апраўдваюць і легітымізуюць новы парадак; гл. таксама інтэлігенцыя, сацыяльна навязаная інтэлігенцыя;

інтэлектуалы традыцыйныя (traditional intellectuals), інтэлектуалы, згуртаваныя ў замкнёную, незалежную ад іншых класаў групу (настаўнікі, святары і г.д.), якія выпрацоўваюць ідэі, што спрыяюць пераемнасці ў жыцці грамадства, захаванню традыцыі; гл. таксама інтэлігенцыя, сацыяльна ненавязаная інтэлігенцыя.

Паведаміць пра недакладнасьць