Інтэрналізацыя (internalisation), засваенне асобаю ўсталяваных у грамадстве нормаў і ўзораў паводзінаў, ператварэнне іх з вонкавых, накінутых грамадствам у частку асабістай свядомасці, у нормы, што знутры рэгулююць паводзіны асобы, якая іх засвоіла; гл. таксама сацыялізацыя.