іншы абагульнены (generalised other), паняцце сімвалічнага інтэракцыянізму, абазначае абагульнены вобраз групы індывідаў, які, на думку Дж.Міда, асоба засвойвае на другім этапе свае сацыялізацыі, праз гульню, і пачынае ўзгадняць свае паводзіны з тымі ўзорамі, якія накідае яму тая група, той «абагульнены іншы»; гл. таксама інтэрналізацыя, кантроль, сацыялізацыя, сацыяльная інтэграцыя;
іншы значны (significant other), тэрмін сімвалічнага інтэракцыянізму, абазначае дарослага, чые паводзіны пераймае дзіця на першай стадыі сацыялізацыі, на этапе ігры; такім чынам, дзіця, пераймаючы паводзіны аўтарытэтнага для яго дарослага чалавека (часцей за ўсё бацькоў), засвойвае першыя індывідуальныя ролі, узоры паводзінаў; гл. таксама інтэрналізацыя, кантроль, сацыялізацыя, сацыяльная інтэграцыя.