Кантракт сацыяльны (Social Contract), пагадненне, якое, на думку прадстаўнікоў тэорыі сацыяльнага кантракту (Т.Гобса, Дж.Лока, Ж.Ж.Русо), перавяло чалавецтва з натуральнага стану, калі не было ніякіх ухваленых людзьмі законаў і людзі жылі паводле натуральнага, прыроджанага права, у грамадскі стан, калі былі ўсталяваныя права і дзяржава, якой людзі перадалі частку сваіх прыроджаных правоў дзеля захавання сацыяльнага парадку.

Паведаміць пра недакладнасьць