Комплекс (complex), паняцце псіхааналізу; абазначае складаную псіхічную з'яву, у якой змяшаныя вельмі розныя асабістыя матывы (напрыклад, комплекс непаўнавартасці, комплекс кастрацыі ды інш.);

комплекс Эдыпаў (Oedipus complex), комплекс, які, паводле З.Фройда, уласцівы мужчынам і звязаны з каханнем хлопчыка да маці, якая ёсць сэксуальнай уласнасцю бацькі;

комплекс Электрын (Electra complex), комплекс, які, на думку З.Фройда, маюць жанчыны і які звязаны з ранняй закаханасцю дзяўчынак ва ўласнага бацьку і канкурэнцыяй за яго з маці;

комплекс кастрацыі (castration complex), на думку З.Фройда, псіхалагічная з'ява, уласцівая кожнаму індывіду незалежна ад полу, паўстае ў выніку ўсведамлення дзіцем свайго полу і наяўнасці процілеглага полу; у хлопчыкаў выяўляецца як боязь страціць пэніс (боязь кастрацыі), бо ёсць дзяўчынкі, якія яго не маюць; у дзяўчынак выяўляецца ў зайздрасці да хлопчыкаў, якія яго маюць, і пачуцці крыўды, што іх, дзяўчынак, нібыта за нешта яго пазбавілі.

Паведаміць пра недакладнасьць