Мабільнасць, сацыяльная мабільнасць (mobility, social mobility), працэс змены становішча асобы або групы ў структуры грамадства; гл. таксама рушанне;

мабільнасць групавая (group mobility), змена становішча ў сацыяльнай герархіі нейкай групы цалкам;

мабільнасць збежная (downward mobility), паніжэнне становішча асобы/групы ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі;

мабільнасць індывідуальная (individual mobility), перамена становішча асобы ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі;

мабільнасць інтрагенерацыйная (intragenerational mobility), змены ў становішчы асобы/групы ў сацыяльнай герархіі на працягу аднаго пакалення;

мабільнасць інтэргенерацыйная (intergenerational mobility), змены ў пазіцыі асобы/групы ў грамадскай герархіі на працягу некалькіх пакаленняў;

мабільнасць узбежная (upward mobility), падвышэнне пазіцыі асобы/групы ў сацыяльнай герархіі.

Паведаміць пра недакладнасьць