Наміналізм (nominalism), кірунак у сярэднявечнай філасофіі, прыхільнікі якога лічылі агульныя паняцці (так званыя ўніверсаліі), што абазначаюць пэўны клас прадметаў, толькі імёнамі (ноўмэнамі), а не рэальнымі рэчамі; падыход, супрацьлеглы рэалізму;

наміналізм метадалагічны (methodological nominalism), тэрмін, прапанаваны К.Попэрам дзеля абазначэння метадалагічнага падыходу, які ставіць за мэту «апісаць, як рэч паводзіць сябе ў разнастайных варунках, і асабліва, ці ёсць нейкія законы ў ейных паводзінах. Іншымі словамі, метадалагічны наміналізм бачыць мэту навукі ў апісанні рэчаў і падзеяў, што існуюць у нашай свядомасці, і ў «тлумачэнні» тых падзеяў, г.зн. у іхным апісанні на падставе ўніверсальных законаў».

Паведаміць пра недакладнасьць