Псіхалагізм (psychologism), рыса, уласцівая некаторым сацыялагічным тэорыям, якія сцвярджаюць, што ніякага незалежнага ад індывідаў грамадства не існуе; таму сацыяльныя з'явы ў тых тэорыях зводзяць, ці рэдукуюць, да псіхалагічных асаблівасцяў пэўных індывідаў; псіхалагізм быў уласцівы тэорыі Г.Тарда, сацыяльнай канцэпцыі Дж.С.Міла, інтэрпрэтацыйнай сацыялогіі, сімвалічнаму інтэракцыянізму, фенаменалагічнай сацыялогіі, этнаметадалогіі; тэрмін паводле значэння процілеглы паняццю сацыялагізм.

Паведаміць пра недакладнасьць