разуменне інтэрпрэтацыйнае (interpretative understanding), вытлумачэнне дзеяння з таго значэння, якое надае яму індывід; тэрмін, апазіцыйны прычыннаму тлумачэнню;
разуменне матывацыйнае (вытлумачальнае) (motivational or explanatory understanding), вытлумачэнне паводзінаў асобы з яе суб'ектыўных матываў, ці пабудак, да пэўнага дзеяння;
разуменне простае (назіральнае) (direct or observational understanding), разуменне чалавечага дзеяння, якое вынікае з простага назірання за тым дзеяннем, сэнс якога відавочны.