Раўнавага, сацыяльная раўнавага (equilibrium, social equilibrium), устойлівасць, трываласць сацыяльнае сістэмы;

раўнавага непарушная (static equilibrium), стан сацыяльнае сістэмы, які не дапускае ніякіх адхіленняў асобы/групаў ад усталяваных у грамадстве нормаў і ніякіх канфліктаў унутры грамадства;

раўнавага рухомая (moving equilibrium, dynamic equilibrium), стан сацыяльнае сістэмы, калі ейная трываласць захоўваецца без увагі на канфлікты і супярэчнасці, што існуюць у той сацыяльнай сістэме, і нават дзякуючы ім.

Паведаміць пра недакладнасьць