рацыянальнасць інструментальная (instrumental rationality), тое сама, што і фармальная рацыянальнасць;
рацыянальнасць камунікацыйная (communicative rationality), паняцце сацыяльнае тэорыі Ю.Габэрмаса, якое абазначае перадумову, што робіць магчымым паразуменне паміж асобнымі дзеячамі;
рацыянальнасць падставовая (substantive rationality), паняцце сацыялогіі М.Вэбэра, якое абазначае скіраванасць сацыяльнага дзеяння на абсалютныя ідэалы й каштоўнасці;
рацыянальнасць фармальная (formal rationality), тэрмін сацыялогіі М.Вэбэра, які абазначае арыентацыю сацыяльнага дзеяння на цалкам практычныя, штодзённыя мэты.