рэдукцыя фенаменалагічная (анг. phenomenological reduction; ст.-грэц. epoché), метадалагічная працэдура, прапанаваная філосафам Э.Гусэрлем дзеля крытычнага вывучэння нашых звыклых меркаванняў і ўяўленняў пра свет; зместам тае працэдуры ёсць адмаўленне даследніка ад усіх сваіх уяўленняў пра свет, якія ў штодзённым жыцці здаюцца чымсьці натуральным, непадлеглым крытыцы; іначай: спыненне веры ў аб'екты нашага досведу.
Паведаміць пра недакладнасьць