Салідарнасць, сацыяльная салідарнасць (solidarity, social solidarity), паняцце, уведзенае ў сацыялогію Э.Дзюркеймам дзеля абазначэння спосабу сацыяльнай арганізацыі, спосабу згуртавання індывідаў у грамадства, у супольнасць; у шырэйшым значэнні - згуртаванасць, еднасць грамадства;

салідарнасць арганічная (organic solidarity), тып згуртавання грамадства, які грунтуецца на падзеле працы і камплементарнасці індывідаў; уласцівы індустрыйнаму грамадству;

салідарнасць механічная (mechanical solidarity), тып згуртавання індывідаў у грамадства, заснаваны на аб'яднанні падобных індывідаў, якія выконваюць у грамадстве аднолькавую функцыю; характэрны для традыцыйнага грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць