Сіндыкалізм (syndicalism), кірунак у работніцкім руху, прадстаўнікі якога адмаўляюць палітычную барацьбу і ролю работніцкіх партыяў, лічаць найвышэйшай формай арганізацыі работніцкага класа прафесійныя звязы (па-французску - сіндыкаты; адсюль сіндыкалізм), да якіх павінны перайсці сродкі вытворчасці. Прыхільнікі кірунку бароняць тактыку «беспасярэдняга дзеяння» (сабатаж, байкот і як «найвышэйшую форму» змагання за інтарэсы работнікаў - усеагульны эканамічны страйк). Найбольш пашыраны быў на пачатку ХХ ст. Адзін з галоўных ідэолагаў - Ж.Сарэль.

Паведаміць пра недакладнасьць