Стаўленне (attitude), пазіцыя, якую абірае індывід у дачыненні да нейкае з'явы, паводзінаў і г.д.;

стаўленне з увагі на абсалютныя вартасці (ultimate-value atittude), тэрмін структурнага функцыяналізму; абазначае стаўленне дзеяча да тае ці іншае з'явы, якое вызначаюць абсалютныя вартасці, інтэрналізаваныя ім у працэсе сацыялізацыі;

стаўленне натуральнае (natural attitude), стаўленне, адметнае тым, што індывід прымае ўмовы ўласнага жыцця як штосьці належнае, зусім натуральнае.

Паведаміць пра недакладнасьць