Суб'ектывізм (subjectivism), метадалагічны падыход, прыхільнікі якога лічаць адзіным творцам грамадства рэальнага суб'екта (індывіда) і адмаўляюць існаванне нейкіх незалежных ад дзеяча сацыяльных фактараў, якія быццам існуюць самі па сабе, незалежна ад учынкаў індывіда; кірунак, блізкі валюнтарызму, атамізму, метадалагічнаму індывідуалізму і псіхалагізму.

Паведаміць пра недакладнасьць