Татальнасць (totality), паняцце, шырока ўжыванае ў філасофіі Г.В.Ф.Гегеля, адкуль яно было пазычанае ў марксізм (найбольш ім карысталіся так званыя заходнія марксісты - Лукач, Горкгаймэр, Адорна); абазначае цэлае або кожную ўсеабдымную сістэму.