Тлумачэнне (explanation), метад даследвання, які палягае ў адшуканні прычынаў, што абумовілі пэўную падзею (чаму яна адбылася і чаму здарылася менавіта такім чынам);

тлумачэнне прычыннае (causal explanation), паняцце, якое ў інтэрпрэтацыйнай сацыялогіі М.Вэбэра проціпастаўляецца інтэрпрэтацыйнаму разуменню, г.зн. пошуку асабістых матываў пэўных паводзінаў індывіда, адрозна ад пошуку аб'ектыўных прычынаў сацыяльных падзей.

Паведаміць пра недакладнасьць