Трыяда (triad), паводле Г.Зімэля, адна з істотных формаў сацыяцыі; сістэма дачыненняў, у якіх бяруць удзел тры чалавекі; розніцца ад дыяды, у якой дачыненні паміж двума ўдзельнікамі сацыяцыі адбываюцца наўпрост, без пасярэднікаў; у трыядзе ж стасункі ўжо медыяваныя і звышасабовыя, бо з'яўляецца трэці ўдзельнік; гл. таксама звышасабовы.