Тыпізацыі (typifications), тэрмін сацыялагічнай фенаменалогіі А.Шутца; абазначае пэўны тып мадэляў, якім карыстаецца дзеяч (або «звычайны сацыёлаг») дзеля пабудовы ўласных паводзінаў, дзеянняў; тыпізацыі абыймаюць штодзённыя веды, без якіх немагчыма нічога ўчыніць, напрыклад нельга даслаць ліст, калі ты не ведаеш, што такое паштовая скрыня і дзеля чаго яна, навошта існуюць канверт, паштовая марка і г.д.; такім чынам, тыпізацыі ёсць наборам ведаў пра пэўныя сферы штодзённага жыцця.