Утопія (utopia), паняцце сацыялогіі К.Мангайма; абазначае светапогляд, адэпты якога зважаюць адно на тыя элементы актуальнага сацыяльнага жыцця, што сведчаць, на думку адэптаў утопіі, пра хуткую змену цяперашняга парадку рэчаў і не зважаюць на тыя складнікі сітуацыі, якія сведчаць пра яе трываласць і нязменнасць.

Паведаміць пра недакладнасьць