Утылітарызм (utilitarianism), кірунак у філасофіі і палітычнай эканоміі, заснавальнік Джэрэмі Бэнтам; назоў кірунку паходзіць ад аднаго з яго найважнейшых паняццяў - ад паняцця «карыснасць» (utility); паводле Бэнтама і ягоных паслядоўнікаў (сярод якіх быў і Дж.С.Міл), мэтай дзейнасці чалавека ёсць дасягненне шчасця і ўнікненне пакутаў; усе ўчынкі людзей і рэчы, што існуюць у свеце, трэба ацэньваць з пункту гледжання іх карыснасці; маральным ёсць усё, што спрыяе найбольшаму шчасцю найбольшай колькасці людзей (так званай максімізацыі шчасця).

Паведаміць пра недакладнасьць