Фетышызм (fetishism), сакралізацыя, ператварэнне нейкай рэчы ў святыню, якая напраўду ёсць фальшываю; слова паходзіць ад назову пэўных культавых рэчаў у прымітыўных народаў (фетыш);

фетышызм таварны (commodity fetishism), тэрмін марксізму, які абазначае, што ў капіталістычнай эканоміцы прадукты, створаныя чалавекам, з прычыны вялікай ролі ў гэтай эканоміцы абменнай вартасці пачынаюць паводзіць сябе нібы самастойныя рэчы, якія самі вызначаюць дачыненні паміж людзьмі.

Паведаміць пра недакладнасьць