Функцыяналізм, структурны функцыяналізм (functionalism), кірунак у сацыялогіі (заснавальнік Т.Парсанз), які панаваў у гэтай навуцы ад заканчэння Другой сусветнай вайны да 70-х гадоў; прыхільнікі кірунку найбольшую ўвагу аддаюць вывучэнню функцыяў пэўных інстытуцыяў у грамадстве, іхнай ролі ў захаванні грамадства;

функцыяналізм агульны (general functionalism), версія структурнага функцыяналізму, прыхільнікі якой (Дэйвіс і Мэртан) зважаюць не толькі на нармальнае функцыянаванне грамадства, але бяруць пад увагу і дэвіяцыю, збочванне з слушнага шляху;

функцыяналізм нарматыўны (normative functionalism), плынь у структурным функцыяналізме, прыхільнікі якой (найперш Т.Парсанз) лічаць падставай згуртаванасці грамадства ўніверсальныя каштоўнасці (нарматыўны аспект) і найбольшую ўвагу аддаюць захаванню салідарнасці й раўнавагі сацыяльнай сістэмы, пагарджаючы разнастайнымі адхіленнямі ад «нормы» ў жыцці грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць