Берасневіч Віктар (н. 23.03.1971, г.п. Узда Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2001, Дыяфантавы набліжанні і тэарэма Хінчына). Скончыў БДУ (1993). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу законаў нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжанняў, атрымаў дакладныя вынікі аб набліжаннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі і для дыяфантавых набліжанняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.Тв.: On a metrical theorem of W.Schmidt // Acta Arithmetica. 1996. V. 75, N 3; On approximation of real numbers by real algebraic numbers // Acta Arithmetica. 1999. V. 90, N 2; Аналог теоремы Хинчина-Грошева для кривых в Rn // Докл. НАН Беларуси. 2000. Т. 44, № 3.