Груда Эдуард (28.11.1936, в. Данілавічы Гарадзенскай вобл. - 14.10.1997), д-р фізіка-матэматычных навук (1974, Даследаванне аналітычных уласцівасцяў развязкаў некаторых дыферэнцыяльных сістэм першым метадам Ляпунова), чл.-кар. НАН Беларусі (1984), праф. (1990). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Асноўныя працы па тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў. Пабудаваў і даследаваў шэраг метадаў пабудовы развязкаў дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм, пабудаваў тэорыю характарыстычных вектараў для сістэм Пфафа, распрацаваў тэорыю перыядычных развязкаў перыядычных дыферэнцыяльных сістэм у крытычных выпадках.Тв.: К аналитической теории системы уравнений в полных дифференциалах // Докл. АН БССР. 1969. Т. 13, № 9; Аналоги основных теорем первого метода Ляпунова для систем Пфаффа // ДУ. 1979. Т. 15, № 4; Периодические решения периодических дифференциальных систем в общем критическом случае // ДУ. 1982. Т. 18, № 5.