Забрэйка Пётар (н. 03.02.1939, г. Варонеж, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1968, Даследаванні па тэорыі інтэгральных аператараў у ідэальных прасторах функцый), праф. (1968). Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па нелінейным функцыянальным аналізе, набліжаных метадах, дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнаннях. Распрацаваў алгарытм вылічэння індэкса асаблівых пунктаў вектарных палёў у канцамерных і бясконцамерных лінейных прасторах, тэорыю інтэгральных аператараў у ідэальных прасторах функцый і вектар-функцый, пабудаваў тэорыю нерухомых пунктаў у неметрызавальных прасторах.Тв.: Геометрические методы нелинейного анализа. Мн., 1975 (разам з М.Краснасельскім); L2-теория линейных интегральных уравнений Фредгольма // ДУ. 1995. Т. 31, № 9; The fixed point theory and the Cauchy problem for partial differential equation // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 1999. Т. 1.