Залескі Аляксандар (н. 17.01.1939, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1978, Групавыя колцы і групавыя адзінкі асацыятыўных колцаў), праф. (1986), чл.-кар. НАН Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1960). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, з 1997 г. працуе ў Англіі. Навуковыя працы па тэорыі лінейных і алгебраічных групаў, тэорыі колцаў, тэорыі інварыянтаў. Развязаў праблему Капланскага пра групавыя колцы, праблему Рэйса пра нётэрыны колцы. Даследаваў уласцівасці асаблівых элементаў у камплексных выяўленнях концых групаў тыпу Лі і ідэалах групавых колцаў лакальна-концых групаў.Тв.: Об одном предположении Капланского // Докл. АН СССР. 1972. Т. 203, № 4; Фрагмент метризации разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 54, № 1; Group rings of simple locally finite groups // Finite and locally finite groups. Kluwer; Dordrecht, 1995.