Камракоў Барыс (н. 30.10.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Прымітыўныя дзеянні і праблемы Софуса Лі), праф. (1992). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі і падалгебрах Лі. Пабудаваў максімальную кампактыфікацыю сіметрычных прастораў недадатнай крывіні, атрымаў поўную класіфікацыю простых рэчаісных алгебраў Лі. Прэмія ЛКСМБ (1980), медаль Н.Лабачэўскага (1998) за працы па геаметрыі.Тв.: Однородные компактные почти контактные многообразия // Функц. анализ и его прил. 1976. Т. 10, вып. 1; Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978; Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.