Кротаў Веніямін (н. 07.05.1949, г. Масква, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1990, Дыферэнцыяльныя ўласцівасці і межавыя паводзіны гладкіх функцый многіх зменных). Скончыў Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). З 1997 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па тэорыі функцый рэчаіснай зменнай, па тэорыі функцый камплекснай зменнай, па тэорыі аператараў, раўнаннях з частковымі вытворнымі. Распрацаваў агульны метад ацэнак інтэгральных аператараў тыпу дробавага інтэграла ў абстрактных прасторах тыпу Харды, даў непаляпшальныя ацэнкі гладкасці прымітыўных Лузіна.Тв.: О гладкости примитивных Н.Н.Лузина и о теоремах Д.Е.Меньшова и Н.К.Бари // Матем. сб. 1987. Т. 134, № 3; Оценки для максимальных операторов, связанных с граничным поведением функций, и их приложения // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова АН СССР. 1989. Т. 190; Точная оценка граничного поведения функций из пространств Харди-Соболева в критическом случае αp = nn // Матем. заметки. 1997. Т. 62, вып. 4.