Лапцінскі Валер (н. 27.08.1940, г. Ворша Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўны аналіз кіравальных вагальных сістэм), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963). Працуе ў Інстытуце дастасоўнай оптыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях і аўтаматычным кіраванні. Стварыў асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў і распрацаваў эфектыўныя метады іх даследавання.Тв.: О периодических решениях нелинейных матричных дифференциальных уравнений // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат навук. 1997. № 4; Об ограниченных на полуоси решениях нелинейных дифференциальных систем // ДУ. 1997. Т. 33, № 2; Конструктивный анализ управляемых колебательных систем. Мн., 1998.