Раманоўскі Валер (н. 17.04.1961, в. Новы Двор Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2001, Праблема цэнтра і фокуса і біфуркацыі малых лімітавых цыклаў для аналітычных дынамічных сістэм). Скончыў БДУ (1983). Працуе ў БДУІР. Навуковыя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў эфектыўныя метады вылічэння фокусных велічынь і ўмоваў ізахроннасці для паліномных сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў у выпадку ўяўных каранёў характарыстычнага раўнання.Тв.: Условия центра для кубической системы с четырьмя комплексными параметрами // ДУ. 1995. Т. 31, № 6; О цикличности состояния равновесия одной кубической системы // ДУ. 1996. Т. 32, № 6; Some properties of the WKB-series // Journal of Physics A. 2000. V. 33 (разам з М.Робнікам).