Русакоў Сцяпан (07.01.1933, в. Дубовы Лог Гомельскай вобл. - 06.02.2000), д-р фізіка-матэматычных навук (2000, Алгебраічныя n-мерныя сістэмы: Сілава тэорыя n-арных групаў. Некаторыя дастасаванні тэорыі n-арных групаў), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут (1955), працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Распрацаваў агульную тэорыю n-арных групаў, сілаву тэорыю концых n-арных групаў, канструктыўную тэорыю нільпатэнтавых і слаба нільпатэнтавых n-арных групаў.Тв.: Подгрупповое строение n-арных групп с холловской M-квазиинвариантной циклической подгруппой // Докл. АН СССР. 1977. Т. 233, № 2; Алгебраические n-арные системы: Силовская теория n-арных групп. Мн., 1992; Некоторые приложения n-арных групп. Мн., 1998.