У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Наваградку (1944-1953), у Менскім бібліятэчным тэхнікуме (1953-1958). У 1958-1963 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. - дацэнт, з 1974 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
Памёр 01.05.1986 г.
Літаратурную працу пачаў у 1946 г. з крытычных артыкулаў і краязнаўчых нарысаў. Выдаў кнігі нарысаў «Незабыўнымі сцежкамі» (1959; 2-е, дапоўненае выданне 1962), «Па слядах паэтычнай легенды» (1965), «Тут зямля такая» (1974), «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975), зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў «Старонкі братняй дружбы» (1960), «Гісторыя і сучаснасць» (1968), «Кнігі і людзі» (1976), «Слова - багацце» (1981), манаграфію «Пуцявіны роднага слова» (1971). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964).
Аўтар аповесцей пра жыццё Якуба Коласа «Ад роднае зямлі...» (1962), «На шырокі прастор» (1972), «Крыжавыя дарогі» (1985), а таксама аповесці «Далёкія зарніцы» (1967).
Падрыхтаваў для выдання творчую спадчыну Ф.Багушэвіча («Творы», 1967), А.Паўловіча («Выбранае», 1975), Цёткі («Творы», 1976), К.Каганца («Творы», 1979).
Складальнік вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура XIX - пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў» (з В.Александровіч, 1978).